За ўікенд «Маленькі прынц» па-беларуску паглядзела больш за 2 тысячы мінчан

Квіткі на ўсе сеансы былі цалкам раскупленыя. На мінулых выходных у кінатэатры «Масква» адбылася прэм’ера мультфільма «Маленькі прынц», перакладзенага на беларускую мову. За тры дні мульфільм паглядзелі больш 2 тысячы мінчан — квіткі на ўсе сеансы былі цалкам раскупленыя, паведамляе budzma. by. Наведвальнікі паказаў «Маленькага прынца» мелі магчымасць не толькі паглядзець мультфільм, але і набыць аднайменную кнігу ў перакладзе на беларускую мову. Арганізатары «Беларускіх уікендаў» перавыдалі яе ў цвердай вокладцы і з аўтарскімі малюнкамі адмыслова да дня народзінаў Антуана де-сент Экзюперы.