![]()
Удзельнікі музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія» запісалі відэазварот, у якім тлумачаць чаму важна звярнуць увагу на паэтаў 1930-х гадоў. Akute робяць песняю верш Анатоля Вольнага «Я цябе пакахаў», Dzieciuki напісалі музыку на верш Міхася Чарота, Vinsent абраў для сябе верш «Метрапалітэн» Зямы Піваварава, Лявон Вольскі працуе з творам «Ты помніш» Юлія Таўбіна, Аляксандар Памідораў заспявае «Гультая» Майсея Кульбака… Трэк-ліст праекту «(Не) расстраляная паэзія» гатовы, і пачалася праца ў студыі. Пра гэта сайту Charter97. org паведамілі арганізатары.