Крах ідэалагічных «візажыстаў»

Грамадзяне без боязі рагочуць, кпяць з чарговых дэбільных «вынаходніцтваў» улады. Жаночая палова чалавецтва ведае, як макіяж, зроблены класным спецыялістам, можа прыхаваць усе ўзроставыя або іншыя хібы аблічча, падаць яго на публіку ў выдатным выглядзе. Такога ж выніку прагнуць дасягнуць тутэйшыя «візажысты» ад ідэалогіі, хоць іх высілкі — марныя. Чалавечая прырода сапраўды ўладкавана так, што кожны індывід хоча выглядаць у вачах сабе падобных як мага найлепш. Тычыцца гэта не толькі аблічча, але і знешняга выгляду ў цэлым: адзення, абутку, паводзінаў.