Жарсьці па ідэалёгіі

Чаму ідэалёгію хочуць зьвязаць са спортам? Начальнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава на нарадзе па разьвіцьцю хакея заявіла наконт спорту наступнае: «гэта ідэалёгія, гэта тое, што можа зьяднаць нацыю». Крыху раней штосьці падобнае заяўляў і Лукашэнка: «Найгалоўная ідэалёгія — гэта спорт. Спаборніцтвы спартовыя глядзяць мільёны. Гэта ўзьдзеяньне на людзей». Выходзіць, што ўсе спробы выгадаваць дзяржаўную ідэалёгію ў прабірцы адмысловых дзяржаўных ведамстваў і ўстановаў, прывязваючы яе да створаных на падставе савецкіх сымбаляў цяперашняй улады, каб «узьдзейнічаць на людзей», не далі ніякага плёну.