Адданасць беларушчыне

Сяржук Бахун — вядомая асоба: грамадскі актывіст, былы сустаршыня «Маладога фронту», жыве ў Брэсце. Мае тут свой малы бізнес, уваходзіць у рады культурна-асветніцкага руху «Дзея», пiша «СН плюс». — Я нарадзіўся на Гомельшчыне, але пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС наша сям’я была вымушаная пакінуць тыя прыгожыя мясціны. . . А жылі мы каля Прыпяці, недалёка ад старажытнага Турава. Вышэйшую адукацыю, па спецыяльнасці «настаўнік геаграфіі», я атрымаў ужо ў Брэсце. Там і адбылося маё грамадзянскае сталенне. Пачаў размаўляць па-беларуску.