Шанцы на лепшае ёсць

Што перашкаджае нам жыць добра, хто ў гэтым вінаваты і як тое можна змяніць. «Вось гэты анекдот пра беларуса, якога саджалі на цвік, а ён усё цярпеў – гэта дакладна пра нас»Я ўжо і сам не ведаю, у якім мы стане. Здавалася б, і дзяржаўнасць наша сягае некуды ў стагоддзі туды, але ўсе ніяк сябе не адчуем паўнавартаснымі. Да гэтага часу многія лічаць, што мы ледзь не з савецкай улады сталі дзяржавай. I нават сам народ прызвычаіўся, што ён такі забіты. I гэтая непаўнавартаснасць сядзіць у нас увесь час. Анекдот пра беларуса, якога саджалі на цвік, а ён усё маўчаў і цярпеў, бо думаў, што так і трэба – гэта дакладна пра нас.