Леніна заклеілі

Гаворка пра ордэн Леніна. Нашы вельмі ганарацца, што Менская вобласьць узнагароджаная двума дублікатамі ленінскага ордэна. Пяцьдзясят гадоў назад гэта адбылося. За мужнасьць, за партызанку далі. Галоўнае начальства СССР. Праз тры гады яшчэ адзін прышчапілі на грудзі. Тады іх раздавалі налева і направа. Колькі разоў іхні аўтобус, ад сталічнай вобласьці, трапляўся мне на вочы ў Горадні. На борце наклееныя два ордэны Леніна. Людзі мае, 2017 год, а яны як зь пісанай торбай зь ім. Я разумею, каб гэта быў ордэн Скарыны. Сапраўды было б салідна, ганарова.