![]()
Кліп на песьню «Калі заўтра роўна ў шэсьць» зрабіў аніматар Сяргей Кастрыцкі. Песьня «Калі заўтра роўна ў шэсьць» увайшла ў альбом Зьмітра Вайцюшкевіча «Камэта», напісанага на музыку і словы Яраміра Ногавіцы, у беларускім перакладзе Віталя Воранава. Менавіта яе абраў для ўвасабленьня рэжысэр-аніматар Сяргей Кастрыцкі, вядомы з кліпа таму ж Вайцюшкевічу «На Каляды» і «Дым» гурту Pomidor/off. «Кліп гэты – мультыплікат у чыстым выглядзе. Ягоная ідэя – паказаць тую частку гісторыі, пра якую мала кажуць. Пра гісторыю Першай сусьветнай і пра беларусаў, якія ваявалі за імпэрыю, такі быў час.