Украіна як прыклад: не апускаць рукі і дамагацца свайго

Эўрапейскі бязьвіз для Ўкраіны — гэта большы крок Эўропы, чым прыняцьце ў Эўразьвяз. Уступленьне ў Эўразьвяз — гэта фармальнае прыняцьце пасьля выкананьня ўмоў у палітыцы і эканоміцы. Бязьвіз — гэта псыхалягічнае прыняцьце краіны, якая яна ёсьць цяпер, з усімі яе недасканаласьцямі і праблемамі. 11 чэрвеня 2017 году Ўкраіна на сымбалічным узроўні канчаткова сышла ад статусу «падмандатнай Крамлю тэрыторыі». Агульны эмацыйны настрой выказаў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, які публічна працытаваў вядомыя радкі Юрыя Лермантава:Прощай, немытая Россия,Страна рабов, страна господ,И вы, мундиры голубые,И ты, им преданный народ.