Як дзяўчынка з Пружанскага раёну стала хрэсніцай Індзіры Гандзі

47-гадовая беларуска — адзіная ў краіне хрэсніца самой Індзіры Гандзі. Гэтая гісторыя — пра сілу мары. Пра людскую веру. І пра тое, што калі моцна-моцна папрасіць лёс аб добрым, яно абавязкова здзейсніцца. Калі не верыце, тады паслухайце пра жыхарку аграгарадка Кабылаўка Пружанскага раёна Людмілу Каташэвіч. Сёння яна звычайны палявод. Але адкруцім час амаль на пяць дзесяцігоддзяў таму. І вось высвятляецца, што 47-гадовая беларуска — адзіная ў краіне… хрэсніца самой Індзіры Гандзі. Журналіст «Рэспублікi» Гaнна Петрачэнка пабывала ў вёсцы, дзе нарадзілася хросная дачка вядомай індыйскай жанчыны-палітыка.