Беларускую царкву ўключылі ў лік самых энэргаэфэктыўных будынкаў Лёндана

Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага, пабудаваная ў 2016 годзе ў Лёндане, трапіла ў шортліст найлепшых будынкаў гораду. Паводле вэрсіі арганізацыі New London Architecture (NLA) беларуская царква прэтэндуе на ўзнагароду ў трох намінацыях: самы энэргаэфэктыўны будынак, «Культура і супольнасьць», «Народны выбар». У шортліст конкурсу New London Architecture адабрана 160 праектаў новых будынкаў Лёндана. Яны падзеленыя на 15 катэгорый. Беларуская царква трапіла адразу ў некалькі. Беларуская царква ў Лёндане. Фота Joakim Boren Со Цзыўай, аўтар праекту царквы і кіраўнік архітэктурнага бюро Spheron Architects, расказаў Свабодзе, што адзнака New London Architecture вельмі важная для беларускай супольнасьці.