«Яны хацелі адрадзіць Беларусь»

Савецкі партызан распавеў пра байцоў БКА. У сваіх падарожжах я чую безьліч цікавых гісторый, ня ўсе зь якіх, на мой вялікі жаль, уваходзяць у канчатковую перадачу. Шмат цікавага застаецца за дужкамі праграмы. У мяне назапасілася даволі багата неверагодных гісторый. І сёньня я з радасьцю падзялюся некалькімі, з часоў апошняй вайны, перадае «Радые Свабода». Усе мае суразмоўцы маглі загінуць. Некаторыя былі ад сьмерці літаральна за адзін крок. Як Уладзімір Валадзёнак, герой перадачы пра трагедыю ва ўрочышчы Саёўка. Спадар Уладзімір пайшоў у партызаны 12-гадовым падлеткам.