У Менску абмеркавалі экалагічныя праблемы Курапатаў

Эколягі бʼюць трывогу: неабходны ляндшафтны праект Курапатаў, а ня толькі культурна-гістарычны. Грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і адмыслоўцы-эколягі 30 траўня правялі круглы стол «Як вырашыць экалягічныя праблемы Курапатаў». Ніколі раней экалягічная сытуацыя ў месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў сурʼёзна не абмяркоўвалася. Цяпер ацаніць узьдзеяньне навакольнага асяродзьдзя на ўрочышча, стан курапацкага ляснога масіву, а таксама сфармуляваць канкрэтныя рэкамэндацыі для захаваньня біясыстэмы запрасілі адмыслоўцаў-эколягаў, паведамляе «Радыё Свабода».