Вітаўт Кіпель у свае 90 поўны творчых плянаў

Cення знакамiты беларус адзначае cвой юбiлей. 30 траўня беларускаму грамадзкаму дзеячу, дасьледніку гісторыі беларускай эміграцыі, бібліёграфу, дырэктару Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўту Кіпелю спаўняецца 90 гадоў. Калі ў мястэчку Гаўэрт у штаце Нью-Джэрзі пачаўся дзень, «Радые Свабода» затэлефанавалa юбіляру, каб павіншаваць яго з днём народзінаў. - Зь якім настроем вы сёньня ўсталі? Пра што думае чалавек, які раніцай устаў — а яму ўжо 90?- Калі ўстаў — перакінуў у памяці ўсё, што было за 90 гадоў. Найбольш урэзаўся ў памяць успамін, калі мне споўнілася 10 гадоў — у 1937 годзе.