Бахарэвіч пра Кіеў і Менск: «Нам яшчэ страшна быць яркімі і цікавымі»

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч упершыню ў жыцьці наведаў Кіеў і параўнаў яго зь Менскам, а беларусаў — з украінцамі. Прагулка па кіеўскіх вуліцах і гутарка з «Радыё Свабода» адбыліся ў часе літаратурнага фэстывалю «Кіеўскія лаўры», на якім Альгерд Бахарэвіч быў ў ліку ўдзельнікаў «беларускага дэсанту». — Альгерд, наагул якія ўражаньні ад Кіева, ад атмасфэры гораду — у параўнаньні зь Менскам?— У Кіеве мы з маёй жонкай, паэткай і перакладчыцай Юліяй Цімафеевай, упершыню (Юля тут ужо была, а я сапраўды ўпершыню). Адзінае месца, якое я дагэтуль бачыў — гэта чыгуначны вакзал.