![]()
Падчас Вясны – 2017 гомельскія актывісты чыталі і перачытвалі паэзію беларускага класіка. У грамадзка-палітычным цэнтры ў Гомлі 25 траўня прайшла літаратурна-музычная вечарына да 100-годзьдзя з дня сьмерці Максіма Багдановіча, перадае «Радыё Свабода». Закладкі ў томе БагдановічаАдкрываючы вечарыну, палітык Уладзімер Кацора зазначыў, што ідэя зладзіць яе зьявілася падчас сёлетніх акцыяў пратэсту і масавых арыштаў, калі гомельскія актывісты трапілі ў ізалятар на суткі і сталі чытаць і перачытваць паэзію Максіма Багдановіча. Уладзімер Кацора «Я й сам чытаў Багдановіча, — адзначыў Кацора, паказваючы грамадзе дыхтоўны том беларускага клясіка са шматлікімі закладкамі.