![]()
Як маленькi будынак на ўскрайку Лёндану прымусіла брытанцаў абмяркоўваць Беларусь. Праз паўгоду пасьля афіцыйнага адкрыцьця грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасьці ў Лёндане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах. 21 траўня яна трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лёндану за 2016 год — атрымала прэмію Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award). Як маленькая царква на ўскрайку Лёндану прымусіла брытанцаў абмяркоўваць Беларусь, Свабодзе расказаў архітэктар царквы Со Цзыўай (Tszwai So).