Як зрабіць, каб «Справа Патрыётаў» загучала напоўніцу

Абмяркоўваем з прыяцелем «Справу Белага Легіёну». — А я з фэйсбуку дазнаўся, што Алесю Яўдаху працягнулі тэрмін сьледзтва да 21 ліпеня. Абмяркоўваем з прыяцелем «Справу Патрыётаў». — Бо Алесь піша пра сябе падрабязна, і ёсьць каму даваць зьвесткі іншым. Вось і пра Аляксея Дундукова мы ведаем, што яму працягнулі справу на чатыры месяцы, бо яго жонка Ганна адкрытая для журналістаў і сацсетак. Нават пра катаваньні некаторых арыштаваных ведаем, бо нават з СІЗА можна перадаць інфармацыю па-за лістамі. Прыяцель катэгарычны:— Але я не магу зразумець чаму ў тых жа сацсетках такая апатыя? Настолькі абыякавасьць адчуваецца, нават у фэйсбуку, дзе здавалася б, можна рэпост зрабіць, лайк паставіць.