«Самаахвярнасць і гераізм — тое, што адрознівала Юрку Моніча»

Чаму пад Барысавам дагэтуль жыве памяць пра легендарнага абаронцу беларусаў з 1920-х гадоў. Паездку на барысаўскія рэдуты, дзе былі пахаваныя ахвяры бальшавіцкага тэрору, а таксама на месца гібелі беларускага героя, ваяра БНР і абаронцу сялянаў Юрку Моніча арганізаваў Рух салідарнасці «Разам», піша «Новы Час». Пра сумную гісторыю барысаўскіх рэдутаў распавёў мясцовы актывіст, ветэран адраджэння Анатоль Аскерка. Ён з паплечнікамі з 2001 года некалькі разоў усталёўваў на трагічным для беларусаў месцы памятны крыж — тут з 1918 па 1936 год бальшавікі хавалі расстраляных «ворагаў народу» — але нязменна мясцовыя улады знішчалі помнік.