Хто разбазарыў калекцыю зброі Радзівілаў?

Радзівілаўскі арсенал у Нясвіжы быў адным з найлепшых збораў старадаўняй зброі ў Еўропе.   Цяпер 99 % з яго, на жаль, за мяжой. У “Цэху жывой гісторыі” прайшла чарговая лекцыя на тэму “Даспехі нясвіжскіх Радзівілаў”. Дзяжурным па цэху выступіў Cяргей Егарэйчанка, намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Тут жа адмысловец прэзентаваў сваю кнігу: унікальны каталог зброі з радзівілаўскага арсеналу. Сяргей Егарэйчанка На жаль, сёння мы маем толькі выявы большасці прадметаў з той калекцыі.