Беларускае праваслаўе і Маскоўскі патрыярхат

Ці гатовыя беларусы адстойваць сваё права на беларускае праваслаўе? Згадваю, як пятнаццаць гадоў таму прыйшоў у царкву хрысьціць сына і папрасіў, каб абрад адбываўся на беларускай мове. Выйшаў сьвятар і каля паўгадзіны рознымі аргумэнтамі пераконваў мяне ў тым, што абрад лепш праводзіць «как всегда». «Как всегда» азначала па-расейску. Тут было і тое, што пераклад недасканалы, што няма цалкам падрыхтаванага й адаптаванага тэксту службы, што хрышчэньне адбудзецца празь няблізкі час, таму што чарга й г. д. Калі гэтыя аргумэнты не падзейнічалі, прагучала фраза, якая мяне моцна разьвесяліла.