![]()
Калі Лукашэнка вырашыў стаць прэзідэнтам Беларускага алімпійскага камітэту, ён быў адзiны, хто прагаласаваў супраць. Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Ўладзімір Някляеў напісаў пра сяброўства з выдатным беларускім шахматыстам Віктарам Купрэйчыкам. «Не стала Віктара Купрэйчыка. Міжнароднага грасмайстра, найбліскучага беларускага шахматыста, унесенага ў Сусветную залу шахматнай славы. Мы сябравалі. Ён адзін з самых даўніх маіх сяброў. Таму цяжка. Вельмі. Апошнімі гадамі ён невылечна хварэў. Але памёр не праз хваробу.