Гісторыя экстрэмальнага кахання

21-гадовы гродзенец Алесь Кіркевіч праз тыдзень пасля шлюбу апынуўся ў СІЗА КДБ. 28 студзеня чатыры супрацоўнікі спецслужбаў у Гродне ўварваліся ў кватэру намесніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча. Мама хлопца Ларыса Аляксандраўна расказвае, што забралі камп’ютар, агітацыйныя матэрыялы за Віталя Рымашэўскага, флэшку ад фотаапарата. «Шмат не было чаго забіраць», — кажа жанчына. Потым Алеся павезлі на допыт у гродзенскае аддзяленне КДБ. Там юнака трымалі тры гадзіны. Адтуль яму дазволілі зрабіць званок маме. Рубрика: политика