Беларускія музыкі прэзентуюць альбом на вершы рэпрэсаваных паэтаў

Канцэртная прэзентацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» пройдзе ў мінскім клубе «Брюге» 29 кастрычніка. У кастрычніку адбудзецца канцэртная прэм’ера новага музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія», створанага на вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў. Кожны з удзельнікаў праекту парталу TuzunFM. by «(Не) расстраляная паэзія» запісаў відэазварот, у якім распавёў чаму бярэ ўдзел у ім і на верш якога паэта створыць музыку. Лявон Вольскі, які ўзяў верш Юлія Таўбіна «Ты помніш», кажа, што гісторыя расстраляных паэтаў замоўчваецца і ён супраць гэтага.