![]()
9 фактаў пра Алену Талстую, сустаршыню Руху салідарнасьці «Разам». На знакамітым фотаздымку, дзе на Дзень Волі спэцназаўцы цягнуць у «варанок» Янa Грыба, побач са старым была Алена Талстая, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам». «Радыё Свабода» сабрала 9 фактаў пра «талакоўку», маці траіх дзяцей Алену Талстую, якая праз Караткевіча ўсьвядоміла сваю беларускасьць, а праз бацькоў — злачыннасьць камуністычнага рэжыму. 1. Пазнае беларускіх нацыяналістаў па твары«Калі Яна Грыба цягнулі ў «варанок», у мяне было натуральнае чалавечае пачуцьце — абараніць, як я абараняла б свайго бацьку», — гэтак згадвае Алена Талстая брутальны разгон 25 сакавіка 2017 году на Дзень Волі ў Менску.