![]()
«Падарожжа дылетанта» зівітала ў маляўнічыя Відзы. На гэты раз знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў ў гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёр у маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У гэтым мястэчку стаіць 59-метровы касцёл, адзін з самых высокіх у краіне. У Відзах таксама нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі, піша tut. by. Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах напачатку XV стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся.