![]()
15 траўня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня драматурга, рэжысэра, артыста, мастака і пісьменьніка Ўладыслава Галубка. І сябры, і ворагі прызнавалі — у 20-я гады ягоны вандроўны тэатар быў самы папулярны ў Беларусі, пiша «Радыё Свабода». Любоў гледачоў Галубок тлумачыў як сапраўдны галівудзкі рэжысэр: «Яны прагнуць відовішча. . . Зацікавіць іх можна толькі моцнымі перажываньнямі. Падзеі павінны быць цікавымі! І — зразумелымі. Хай гэта будзе адвечная барацьба паміж сумленьнем і [падступствам], чысьцінёй і брудам, сьвятлом і цемрай, але толькі так, каб глядач суперажываў разам з акторам!»Маці перадала яму талент знахараПаводле мастака Яўгена Ціхановіча, «яна ведала шмат якіх траў (.