Ізраільскі журналіст Барыс Штэрн: Я — беларускі нацыяналіст

Чаму Беларусь варта разглядаць як калыску Ізраіля. Ізраільскі журналіст, ураджэнец Беларусі Барыс Штэрн называе сябе беларускім нацыяналістам, лічыць, што віна за моўны правал у Беларусі ляжыць і на яго пакаленьні, згадвае пра праявы антысэмітызму ў БССР і Беларусі і раіць, як можна абараніцца ад іх. Пра ўсё гэта Барыс Штэрн расказаў «Радыё Свабода». «Нічога страшнага з нашым адʼездам у вас не адбылося»— Барыс, калі мы з вамі дамаўляліся на інтэрвію, высьветлілася, што мы з вамі ў дзяцінстве жылі фактычна на суседніх вуліцах — Коласа і Цнянскай, хадзілі ў адзін і той жа час у суседнія менскія школы 76-ую і 130-ую.