![]()
У Маскве выйшаў у сьвет «Навамірскі дзёньнік» Аляксандра Твардоўскага. У ім — гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра дзеда, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы — дачка паэта Валянціна Твардоўская, паведамляе «Радыё Свабода». — Валянціна Аляксандраўна, у падрыхтаваным вамі да друку «Навамірскім дзёньніку» заўважна прысутнічаюць і беларускія тэмы. Але першае пытаньне пра іншае — чаму ён так доўга ішоў да чытача?— Чытаюць цяпер мала, і нікому, на мой погляд, сёньня не па сілах даць па-сапраўднаму абʼёмны аналіз гэтай працы за дзесяць гадоў.