![]()
Алесь Няўвесь напісаў фельетон пра крадзеж амаль 270 тысяч долараў з сейфа МУС Беларусі. З сейфа ў адным з кабінетаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі зламыснік украў амаль 270 тысяч долараў, нагадвае sn-plus. com. Здарацца сталі крадзяжыУ разнастайнай рыбнай плойме. Ці нейкі свой,Ці мо чужыЗладзюга аб’явіўся ў пойме. То чарвяка ў Язя скрадзе,То прападуць у Плотак мошкі…Усе, хто жыў у той вадзе,Былі ўстрывожаныя трошкі. — Я вас магу аберагчы! —Сказаў, узнёсшыся на хвалі,Шчупак. —Каб вашыя харчыНіколі больш не прападалі,Я буду суткі навылётАхоўваць вашы сховы храбра.