![]()
Аказалася, што гэта зусім не карыкатура, а афіцыйны герб. Калі я ўпершыню выпадкова ўбачыў гэту выяву, то падумаў, што гэткім чынам нехта з мастакоў уздумаў цынічна пасьмяяцца зь цяперашняга афіцыйнага герба беларускай дзяржавы. Сапраўды, угледзьцеся: усе элемэнты ў наяўнасьці: і збожжавы вянок, і чырвоная зорка, і стужка, і абрысы межаў, падобныя да беларускіх. Толькі на выяве схематычнай мапы дадаткова зьявіліся скрыжаваныя серп і граблі — прылады, якія, як вядома, згадваюцца ў пэўнага кшталту показках і анэкдотах пра розных недарэк.