Як беларуская моладзь у 1960–70-я гады заваёўвала тэрыторыю сваёй свабоды

Унутраны пратэст нараджаўся зь несвабоды, што панавала ў СССР. У сярэдзіне 1960-х гадоў у Злучаных Штатах нарадзіўся, а затым і ахапіў бальшыню заходніх краін моладзевы рух, які атрымаў назву «гіпі». Маладыя людзі з доўгімі валасамі, пераважна неахайна апранутыя, слухалі фальклёрны і псыхадэлічны рок, выступалі супраць пурытанскай маралі, вайны ў Віетнаме, прапагандавалі неабходнасьць вярнуцца да прыроднай чысьціні праз каханьне і пацыфізм. Яны верылі, што чалавек павінен быць свабодным. Свабода для іх была найвялікшай каштоўнасьцю.