Міхась Скобла: Геніюш адмаўляюцца рэабілітаваць дзеля палітычных матываў

Дасьледчык творчасьці Ларысы Геніюш перакананы, што яе справа дагэтуль разглядаецца не зь юрыдычнага, а з палітычнага пункту гледжаньня. Генэральная пракуратура Беларусі чарговым разам адмовілася рэабілітаваць выдатную беларускую паэтку Ларысу Геніюш. Зварот у Генпракуратуру летась накіравалі актывісты «Моладзі БНФ». Ліст за подпісам пракурора аддзелу Клябанава дайшоў зь вялікай затрымкай. У ім ідзе спасылка на пастанову прэзыдыюму Вярхоўнага суду ад 24 лістапада 1999 году, якая была вынесеная на падставе заключэньня Генэральнай пракуратуры — «Геніюш Л.