![]()
Мілітарысцкая істэрыя пузатых генералаў не мае дачынення да славы нашых дзядоў і бацькоў, светлую памяць пра якіх мы шануем. Жыццёвая практыка паказвае, што афіцыйныя СМІ не даносяць да нас праўдзівую інфармацыю, не вядуць спакойную, узважаную гаворку пра падзеі дома і ў свеце, а ператвараюць тэлеперадачы і газетныя палосы або ў істэрычнае змаганне з «ворагамі», або ў «парад вялікіх дасягненняў». Асаблівая прапагандысцкая накачка насельніцтва праз мясцовыя і расійскія тэлеканалы, якія атабарыліся ў нашай краіне і пастаянна праводзяць праімперскую палітыку, адбываецца перад святам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.