Мікола Аўрамчык: Коласу спадабаўся мой верш – і ён перадаў яго Купалу

Аўтар легендарнага «Сказа пра Лысую Гару» распавёў, як трапіў у беларускую літаратуру і атрымаў паліто ад Машэрава. 8 мая не стала найстарэйшага беларускага пісьменніка Міколы Аўрамчыка. Прапануем вашай увазе гутарку, якую да 90-годдзя рабіў з ім журналіст Глеб Лабадзенка. «Купала без шапкі, як прарок, стаяў над масай людзей…»— Ну так, атрымліваецца, што старэйшына… — кажа Аўрамчык. – Калі глядзець па даце нараджэння, то так яно і выходзіць…— А хто вашыя лепшыя сябры былі сярод пісьменнікаў?— Самы блізкі – Пімен (Панчанка – аўт.