![]()
Ну могуць жа нармальна: без танкаў, палявых каструль, без Бярлінаў, стужак, маскарадаў, ражаных байкераў, без БРСМаў і іншай парнаграфіі. Папулярны пісьменнік Андрусь Горват падзяліўся ўражаннямі ад святкавання 9 мая ў Прудку. «Самае адэкватнае святкаванне Дня Перамогі - у Прудку. Я кукурузу сею, а тут прыехалі дзве машынкі, спыніліся ля помніка загінулым салдатам (я з тым помнікам мяжую). З машынак выйшлі цёці і дзядзя-гарманіст і сталі вакол помніка. От. Сталі яны, пастаялі, спелі «Кацюшу» і «Дзень Пабеды». Нават добра спелі. Лепей за таго Лешчанку ці як яго там.