![]()
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча. Дзіцячая кніга “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа” – унікальная, нічога падобнага ў Беларусі яшчэ не выдавалі, пiша eurobelarus. info. Па-першае, яна напісаная не “савецкай” павучальнай мовай, а прапануе сваім маленькім чытачам спазнаваць роднае мастацтва ў форме гульні. Па-другое, казкі для выдання сачынялі Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына. Аўтары праекта – каманда “Дзіцячых творчых майстэрняў” галерэі Ў.