Алесь Радзюк: Ад Горадні да Сыбіры паўстанцы даходзілі за тры месяцы

Аўтар кнігі «Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі» - пра рэпрэсіўную палітыку царызму на землях Беларусі ў XVIII–XIX стагодзьдзях. «Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі» — так называецца новая кніга з сэрыі «Гарадзенская бібліятэка»; у ёй — пра рэпрэсіўную палітыку царызму на землях Беларусі ў XVIII–XIX стагодзьдзях. «Радыё Свабода» паразмаўляла з Алесем Радзюком. — Алесь, існуе меркаваньне, што беларусы ў складзе Рэчы Паспалітай проста стаміліся ад дэмакратыі, калі любы пасол мог сарваць сойм, калі выбіралі каралёў, якіх потым адны прызнавалі, а другія — не.