Падтрымаць крычаўскіх міліцыянтаў

Многія «дармаеды» таксама галасавалі ў свой час за Лукашэнку. Крычаўскім міліцыянтам прыгразілі магчымай крымінальнай адказнасьцю. Магілёўскае абласное начальства МУС сумняваецца ў інфармацыі, зьмешчанай у іх лісьце на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Аўтары звароту вінавацяць сваё крычаўскае міліцэйскае начальства ў махінацыях з прэміямі, свавольстве і зьняважлівых паводзінах адносна падначаленых. Тым часам у камэнтарах на большасьці рэсурсаў, якія апублікавалі інфармацыю пра гэтай справе, чырвонай ніткай ідзе рэакцыя, маўляў, «так ім і трэба!».