Ганна Барвенава: У эпоху Скарыны мода Беларусі не адрозьнівалася ад Цэнтральнай і Заходняй Эўропы

За апошнія 25 гадоў выйшла некалькі кніжак, прысьвечаных беларускім строям. Пра беларускае адзеньне і моду часоў Францішка Скарыны «Свабода» гутарыла з кандыдатам мастацтвазнаўства Ганнай Барвенавай, загадчыцай аддзелу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі. - Наколькі добра мы ведаем, у што апраналіся беларусы ў часы Скарыны?- За апошнія 25 гадоў выйшла некалькі кніжак, прысьвечаных беларускім строям. У прыватнасьці, нашы дзьве дасьледчыцы з Акадэміі навук, Валянціна Бялявіна і Любоў Ракава, выдалі дзьве манаграфіі: «Мужчынскі касьцюм на Беларусі» і «Жаночы касьцюм на Беларусі».