Беларускамоўны індус: Рэч Паспалітая была моцнай дзяржавай

Улюбёная кніга Юніса Міра – «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча. Бацька Юніса Міра — з Індыі, маці — з Віцебска. У дзявятым класе хлопцу стрэльнула ў галаву, што трэба вывучыць беларускую мову. І ён вывучыў! Два гады Юніс Мір размаўляў па-беларуску з усімі, акрамя бацькі. Хлопец ігнараваў касыя позіркі, дурацкія пытанні, рэплікі кшталту «ну вось, апазіцыянер знайшоўся…» і спыніўся толькі тады, калі зразумеў, што мову ведае добра, піша nn. by. Юніс пражыў у Віцебску дзесяць гадоў, а пасля сям’я пераехала ў Мінск, і хлопец пайшоў у сталічную гімназію №12.