![]()
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі cа смелай прамовай выступiў перад лукашэнкаўскiмi iдэелагамi. Тэкст дакладу прывеў сайт catholic. by. Мітрапаліт Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»:Глыбокапаважаны прэзідыум, дарагія браты і сёстры, спадары і спадарыні!1. Перш за ўсё дазвольце выказаць падзяку за запрашэнне прыняць удзел у гэтай сустрэчы і выступіць з дакладам, прысвечаным адносінам паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай. У Беларусі яны з кожным днём становяцца усё больш значнымі і таму неабходна засяроджваць нашу ўзаемную ўвагу на іх стане і развіцці.