![]()
Малады беларускі літаратар Арамаіс Міракян прысвяціў верш затрыманаму на акцыі 1 траўня палітыку Паўлу Севярынцу і яго жонцы Вользе. «А зранку я зразумеў, каму прысвячаю гэты верш. Людзям, якія неверагодна кахаюць адно аднаго Вольга Севярынец і Павел Севярынец, прымайце гэты сумны верш на знак майго захаплення вамі», - напісаў паэт у Фэйсбуку. Селетняя вясна – невыносным цяжарам на плячахчасам - пігулкамі валер’янкі і валідолумы зноў спрабуем парушыць пачварны гмах,а насамрэч ужо крочым шмат год па колуАрышты, затрыманні, вобшукі, содні, суднаш звычайны тэзаўрус.