![]()
Палітычныя рэжымы бываюць розныя: разумныя й тупыя, паўсталыя на вялікіх ідэях і зусім аднаклетачныя. Мастака Алега Ларычава затрымалі, завезьлі ў суд і выпісалі пяць сутак арышту. Звычайная гісторыя. Простая схема. Ларычаў не актывіст апазыцыі, не заўсёднік дэманстрацый і пікетаў, Ларычаў — мастак, каардынатар стрыт-арт-праекту Signal. Журналіст Зьміцер Галко заўважыў у «Фэйсбуку»:«Мяркуючы па ўсім, Ларычава ўсё ж такі не за ягоныя заслугі прынялі, яны цэняцца значна вышэй і вартыя зьбіцьця ў падезьдзе невядомымі. Хутчэй за ўсё, Ларычава банальна паблыталі з Губарэвічам.