![]()
Бацькі і жонка распавялі пра затрыманага па справе «Белага легіёну» Віктара Мароза. Чацьвёрты тыдзень трохагдовы Ярамір ня можа дачакацца, каб пасьля працы дахаты вярнуўся ягоны тата. З СІЗА КДБ ад Віктара Мароза толькі прыходзяць лісты з казкамі пра эльфаў і малюнкамі Сонечнай сыстэмы. Жонка і бацькі затрыманага па справе «Белага легіёну» распавялі Свабодзе, чаму яны чакалі затрыманьня. Гэта патрыятызм, у тым рэчышчы, у якім мы выхоўвалі сына«Калі я толькі пачуў пра гэтую справу, я чакаў, што па сына прыйдуць, — распавядае пра Віктара бацька Генадзь Мароз.