У Менску падвялі вынікі конкурсу «Курапаты - народны мэмарыял»

У конкурсе ўдзельнічалі зусім юныя творцы і сталыя мастакі суполкі «Пагоня», прызнаныя аўтарытэты. У Палацы мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў і ўдзельнікаў першага этапу конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял». Конкурс доўжыўся больш за год, было прадстаўлена каля 50 прац у самых розных жанрах: літаратура, музыка, жывапіс, графіка, скульптурная кампазыцыя, інсталяцыя, тэхна-арт. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ганаровыя дыплёмы і памятныя мэдалі, паведамляе «Радыё Свабода». Старшыня журы конкурсу «Праз Курапаты — да пакаяньня» мастак Алесь Марачкін кажа, што вызначыць найлепшыя працы было надзвычай цяжка.