«Каб біць у сэрца мячом, дастаткова ста словаў»

Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 словаў». Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка ў Прэс-клюбе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601. Пачатак а 19-й, перадае «Радыё Свабода». Апроч шчырых кантактаў з аўтарамі і гасьцямі імпрэзы, арганізатары прапануюць халодным красавіцкім вечарам яшчэ некалькі цёплых сюрпрызаў — цалкам у стылістыцы Яна Максімюка, які прыдумаў праграму «100 словаў» і стаў укладальнікам аднайменнае кнігі. Эвангельле ад ЯнаАказваецца,Каб адрозьніць каханьне ад любові, паэзію ад пустаты, свабоду ад спакусы,Каб падаць і падымацца, дараваць і прасіць прабачэньня, адчайвацца і зноў верыць,Каб вандраваць вакол сьвету, вяртацца і знаходзіць сусьвет у сабе,Каб успомніць забытае, пабачыць схаванае і знайсьці згубленае,Каб расказаць, як мыюць ногі блудніцам, выганяюць гандляроў з храму і ператвараюць ваду ў віно,Каб біць у сэрца мячом,Дастаткова ста словаў.