![]()
Чарнобыль і Палессе ўжо даўно асацыююцца ў адзіным кантэксце як нешта глабальнае і трагічнае. Край унікальнай прыроды і старажытнай народнай культуры, Палессе заставалася такім на працягу многіх стагоддзяў. Менавіта на Палессі больш выразна, чым у іншых рэгіёнах Еўропы, захаваліся этнакультурныя традыцыі і архаічныя элементы паўсядзённага жыцця, звычаяў і абрадаў, якія калісьці былі шырока распаўсюджаны ў іншых славянскіх землях. Да сярэдзіны ХХ стагоддзя гэты край быў найвялікшай у Еўропе тэрыторыяй балот, лясоў, азёр і густой сеткі велічных ціхаплынных рэк.