Дзе пахаваныя легендарныя беларусы

Дагэтуль не вядома дзе знаходзяцца магiлы Ўсяслава Чарадзея і князя Міндоўга. Дзе вядомыя беларусы XIX і XX стагодзьдзя, часьцей за ўсё вядома. А дзе шукаць магілы выбітных дзеячаў 500-гадовай і нават 1000-гадовай даўніны? Дзе можа быць пахаваны Ўсяслаў Чарадзей і князь Міндоўг, а дзе знаходзіцца родавая пахавальня Сапегаў і Радзівілаў — Свабода расшукала магілы легендарных дзеячаў краіны. Усяслаў Чарадзей Фота: svaboda. org У Полацку мусіць быць цэлы пантэон. Тут жылі такія знакавыя для гісторыі Беларусі асобы як Рагвалод, Рагнеда, Торавальд Вандроўнік, Усяслаў Чарадзей, Эўфрасіньня Полацкая, Сімяон Полацкі, Францішак Скарына.