Жанчын на п'едэстал!

Тэнісная жаночая зборная Беларусі – у фінале Кубка Фэдэрацый! Увогуле, калі мы апошнія гады гаворым пра яскравыя дасягненьні ў камандных спаборніцтвах, то заўжды гэта нашы жаночыя каманды. Зборныя па баскетболе, валейболе, тэнісе ва ўмоўным спаборніцтве з адпаведнымі мужчынскімі камандамі апынуліся далёка наперадзе. Грошы ў жаночы камандны спорт укладаюцца не параўнаць, як у які мужчынскі футбол-хакей, але вынікі такія розныя. Баскетбалісткі, валейбалісткі, а цяпер ужо й тэнісісткі на педэстале топ-спаборніцтваў, пра што мужчынскім камандам, усім разам, застаецца адно марыць.